Да Міжнароднага дня роднай мовы — «Купалаўскі дыктант»

Сябры, набліжаецца свята – Міжнародны дзень роднай мовы! З гэтай нагоды Музей Янкі Купалы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі  ладзяць «Купалаўскі дыктант».

Кожны жадаючы зможа далучыцца да дыктанта, адчуць смак роднай мовы і магутнасць Купалавага слова, паспрабаваць свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу, напісаўшы тэкст аднаго з артыкулаў Янкі Купалы. На ролю выкладчыка запрошаны акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў.

Мы падрыхтавалі два варыянты ўдзелу ў дыктанце:

Напісаць дыктант ва ўтульнай зале Нацыянальнай бібліятэкі. Для гэтага неабходна зарэгістравацца праз спасылку https://forms.gle/6jLL6U9bhpYNEnTr6. Рэгістрацыя будзе адкрыта да 17.02. Колькасць удзельнікаў абмежавана! Усяго 140 чалавек (здагадаліся, чаму менавіта такая колькасць?

Напісаць дыктант дома. Для гэтага будзе арганізавана прамая трансляцыя на YouTube https://www.youtube.com/watch?v=j0jncox2Kaw…. Па завяршэнні дыктанта анлайн-удзельнікі павінны цягам 30 хвілін адправіць фотаздымак напісанага тэкста на электронную пошту kupalauski.dyktant@gmail.com

У суправаджальны лісце пазначыць Імя, Прозвішча, і, пажадана, краіну (бо мы ведаем, што беларусы жывуць па ўсім свеце.

Усе ўдзельнікі цягам 10 дзён атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронны сертыфікат удзельніка «Купалаўскага дыктанта». А тыя, хто напіша дыктант на выдатна (10 балаў) стануць уладальнікамі памятных падарункаў ад арганізатараў.

Напішам «Купалаўскі дыктант» разам!