Газета «Голас Радзiмы» приглашает к участию в международном конкурсе детского рисунка, посвящённом Евдокии Лось.

Газета «Голас Радзімы» — это государственное издание, ориентированное на читателей, которые живут за пределами Беларуси, главным образом, белорусскую диаспору как в странах СНГ, а также в далёком зарубежье.

В №19 от 5.10.2019 на странице 5 напечaтана информация о конкурсе «У гонар Еўдакii Лось».

Цэнтр на­цы­я­наль­ных меншас­цяў “Ра­дзі­ма” з Эс­то­ніі з 1 ве­рас­ня па 31 каст­рыч­ніка пра­во­дзіць Між­на­род­ны кон­курс дзі­ця­ча­га ма­люн­ка і за­пра­шае да ўдзе­лу юных мас­та­коў з роз­ных кра­ін Конкурс, прысвечаны 90‑годдзю вядомай беларусай паэтэсы, грунтуецца на яе вершах, мае назву “Спяваюць паэты на зямлі…”. Праект падтрымліваюць Амбасада Беларусі ў Эстоніі, міністэрствы культуры Эстоніі ды Беларусі, Цэнтр нацменшасцяў “Радзіма” ды Фонд інтэграцыі Эстоніі. Юным творцам з розных краін прапануецца пазнаёміцца з цудоўнымі ўзорамі беларускай паэзіі, у малюнках выявіць свае ўражанні, пачуцці. Па выніках конкурсу, які пройдзе ў трох узроставых катэгорыях (ад 5 да 16 гадоў) мяркуецца выдаць ілюстраваны зборнік вершаў Еўдакіі Лось, лепшыя работы й пераможцы будуць адзначаны дыпломамі. “На конкурс прымаем працы, якія адпавядаюць тэматыцы й зместу вершаў паэтэсы, выкананыя на паперы ў любых графічных тэхніках, фармат — А3 ці А4,— напісала ў рэдакцыю каардынатар праекта Ніна Пээрна.— Работы адпраўляйце ў неафармаваным выглядзе, без паспарту і рамак”. Тыя, хто жадае ўзяць удзел у конкурсе, пішыце на электронныя адрасы radzіma@radzіma.eu альбо nііna@evastudіorum.com — вам дашлюць падрабязнае Палажэнне пра конкурс.

Іван Іванаў

http://zviazda.by/sites/default/files/gr-19-2019-small_compressed.pd