Vabandame, see kanne on saadaval ainult %LANG : ja %. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in the alternative language. You may click the link to switch the active language.

Пасольства Беларусі ў Літве запрашае да адначасовага напісання дыктоўкі

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы Пасольства Беларусі ў Літве запрашае вучняў Эстоніі далучыцца да агульнага мерапрыемства – адначасовага напісання дыктоўкі 21 лютага 2020 года а 13 гадзіне.

Пры дапамозе тэхнічных сродкаў прапануем правядзенне мерапрыемства ў рэжыме online адразу на тры краіны – Латвія, Літва, Эстонія.

Месца правядзення – Віленская гімназія імя Ф.Скарыны. Разам з вучнямі і настаўнікамі Віленскай гімназіі дыктоўку будуць пісаць дыпламаты, артысты і супрацоўнікі тэтральнага калектыва “ТрыТфармаТ” і іншыя.  Тэкст дыктоўкі будзе чытаць  Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, акцёр тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Цімошкін Аляксандр Міхайлавіч.